Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане паліцыя затрымала дзясяткі апазыцыянэраў


Паліцыя затрымлівае апазыцыянэраў у Казахстане, Алматы, 6 чэрвеня 2020 году

Паліцыя затрымала дзясяткі актывістаў апазыцыі ў Казахстане 6 чэрвеня. Гэта адбылося перад мітынгамі, якія заплянавалі дзьве апазыцыйныя партыі ў некалькіх гарадах з патрабаваньнем дэмакратычных рэформаў.

Затрыманьні адбыліся ў камэрцыйнай сталіцы Казахстана Алматы і як мінімум у чатырох гарадах.

У Казахстане 6 чэрвеня ўступіў у сілу больш лібэральны закон аб дэманстрацыях, чым раней. Ён не патрабуе папярэдняга дазволу, дастаткова, каб арганізатары апавясьцілі ўлады за 5 дзён да заплянаванай акцыі.

Праваабаронцы крытыкуюць прэзыдэнта Касіма-Джомарта Такаева за тое, што ён не выказваў павагі да правоў чалавека пасьля афіцыйнай адстаўкі Нурсултана Назарбаева, які сышоў з пасады ў 2019 годзе пасьля 30 гадоў кіраваньня.

Казахстан, багатая нафтай краіна з насельніцтвам каля 19 мільёнаў чалавек, моцна пацярпеў ад падзеньня коштаў на сыравіну і наступстваў пандэміі каранавірусу. Больш за 4 мільёны чалавек страцілі крыніцы прыбытку падчас двухмесячнага карантыну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG