Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Шэнгену не адкрыюць межаў да пачатку ліпеня


Краіны Шэнгенскай зоны, у якую ўваходзіць большасьць дзяржаваў Эўропы, падоўжаць забарону на ўезд для грамадзян трэціх краін, якая мае завяршыцца 15 чэрвеня. Гэта стала зразумела ў выніку нарады міністраў унутраных справаў краін-чальцоў ЭЗ.​

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Забарона, якая тычыцца і грамадзян Беларусі, была ўведзеная ў сакавіку з прычыны эпідэміі каранавіруснай інфэкцыі — уяжджаць у дзяржавы Шэнгенскай зоны могуць цяпер толькі іншаземцы, якія маюць від на жыхарства або пастаянны від на жыхарства.

Эўракамісія выступала за тое, каб да 15 чэрвеня ў сувязі са зьмякчэньнем карантынных захадаў адкрыць межы. Аднак большасьць краін-чальцоў ЭЗ заявілі, што яшчэ не гатовыя да гэтага.

Хутчэй за ўсё, на 15 чэрвеня не атрымаецца цалкам адкрыць межы паміж краінамі нават самой Шэнгенскай зоны. Шмат якія дзяржавы ў разгар эпідэміі цалкам закрылі межы, іншыя ўвялі істотныя абмежаваньні.

У заяве чальца Эўракамісіі Ільвы Югансан гаворыцца, што большасьць краін ЭЗ — за адкрыцьцё ўнутраных межаў да канца чэрвеня, аднак і гэтая дата пад пытаньнем.

Вонкавыя ж межы Шэнгенскай зоны могуць адкрыцца не раней за пачатак ліпеня.

  • Сёньня ж урад Эгіпту абмеркаваў на спэцыяльным пасяджэньні пэрспэктывы вяртаньня ў краіну мільёнаў замежных турыстаў. Мясцовым міністэрствам турызму і авіяцыі прэзыдэнт Абдэль Фатах ас-Сісі даручыў стварыць новую схему прыёму турыстаў-іншаземцаў, аднак ніякія будучыя тэрміны не называліся нават гіпатэтычна. Адначасова Эгіпэцкая фэдэрацыя турыстычных асацыяцый заявіла, што з улікам бягучай сытуацыі з узроўнем распаўсюджваньня новага каранавірусу ў краіне межы Эгіпту для турыстаў могуць адкрыцца ў верасьні-кастрычніку 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG