Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook пачынае пазначаць паведамленьні кантраляваных дзяржавай СМІ


Facebook паведаміў, што ён пачаў пазначаць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, такія як расейскі Sputnik, іранскі тэлеканал Press TV і кітайскае агенцтва Xinhua News, каб карыстальнікі ведалі, ці ідзе прапанаваная ім інфармацыя з крыніцы, якая можа знаходзіцца пад уплывам дзяржавы.

Кампанія абвясьціла пра пляны стварыць адмысловую пазнаку для падкантрольных дзяржаве СМІ ў кастрычніку 2019 году, а 4 чэрвеня заявіла, што пачала іх ужываць.

«Мы забясьпечваем вялікую празрыстасьць для гэтых выданьняў, паколькі яны спалучаюць уплыў мэдыйнай арганізацыі са стратэгічнай падтрымкай дзяржавы», — заявіў Facebook.

Кампанія першапачаткова ўжыве пазнаку для прыблізна 200 старонак.

У разьдзеле «Празрыстасьць старонкі» на старонцы Sputnik на пазнацы напісана: «Гэты выдавец часткова або цалкам знаходзіцца пад рэдакцыйным кантролем дзяржавы. Гэта вызначаецца цэлым шэрагам фактараў, у тым ліку фінансаваньнем, структурай і журналісцкімі абмежаваньнямі».

Тое ж паведамленьне зьявілася на англамоўнай старонцы кітайскага агенцтва «Сіньхуа».

Facebook ня будзе пазначаць амэрыканскія навінныя арганізацыі пасьля таго, як высьветліў, што ў дзяржаўных агенцтвах ЗША ёсьць рэдакцыйная незалежнасьць, заявіў Натаніел Глэйчэр, кіраўнік Facebook ў справах палітыкі кібэрбясьпекі агенцтву Reuters.

Facebook таксама не будзе выкарыстоўваць пазнакі для СМІ, зьвязаных з асобнымі палітычнымі дзеячамі ці партыямі, сказаў Глэйчэр.

Кампанія заявіла, што для распрацоўкі сваёй палітыкі яна кансультуецца з больш як 65 экспэртамі па ўсім сьвеце, якія спэцыялізуюцца ў сфэры сродкаў масавай інфармацыі, кіраваньня і правоў чалавека.

«Унёсак, які мы атрымалі ад гэтых арганізацый, меў вырашальнае значэньне для разуменьня розных спосабаў і ступеняў, у якіх органы ўлады ажыцьцяўляюць рэдакцыйны кантроль над СМІ», — сказаў Facebook.

У паведамленьні Facebook гаворыцца, што яго вызначэньне падкантрольнасьці дзяржаве сродкаў масавай інфармацыі распаўсюджваецца за межы фінансавага кантролю ці формы ўласнасьці і ўключае ацэнку рэдакцыйнага кантролю, які ажыцьцяўляецца ўрадам.

Facebook разглядае некалькі фактараў, у тым ліку абвешчаную місію, структуру ўласнасьці, рэдакцыйныя рэкамэндацыі, крыніцы фінансаваньня, а таксама мэханізмы кіраваньня і падсправаздачнасьці.

«Калі мы вызначым, што для забесьпячэньня рэдакцыйнай незалежнасьці існуе дастатковая абарона, мы ня будзем прымяняць пазнаку», — сказана ў паведамленьні.

Арганізацыі, якія лічаць, што пазнака была ўжытая памылкова, могуць падаваць апэляцыю.

Facebook таксама паведаміў, што ў канцы гэтага году ён заблякуе любую рэкляму зь дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, нацэленых на амэрыканскіх карыстальнікаў. У паведамленьні сказана, што Facebook зробіць крок, «каб мы былі аднолькава празрыстымі, калі гаворка ідзе пра платны кантэнт гэтых выдаўцоў».

Адзначаецца таксама, што ў Злучаных Штатах рэдка рэклямуюць сродкі масавай інфармацыі, якія знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, але будзе праводзіцца палітыка «вялікай асцярожнасьці» перад выбарамі ў ЗША 3 лістапада.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG