Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік Пэнтагону абвінаваціў Трампа ў расколе грамадзтва


Джэймс Мэтыс, 2017
Джэймс Мэтыс, 2017

Колішні кіраўнік Пэнтагону Джэймс Мэтыс абвінаваціў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў спробе расколу амэрыканскага грамадзтва. Заяву экс-міністра абароны публікуе часопіс The Atlantic.

Мэтыс адзначае, што Трамп цалкам непатрэбна расколвае краіну і «мілітарызуе» рэакцыю Амэрыкі на пратэсты.

«Дональд Трамп — першы прэзыдэнт у маім жыцьці, які не спрабуе аб’яднаць амэрыканскі народ і нават не прыкідваецца, што спрабуе. Замест гэтага ён спрабуе падзяліць нас», — піша Мэтыс. Паводле яго, амэрыканцы могуць аб’яднацца, абапіраючыся на моцныя бакі сваёй грамадзянскай супольнасьці, без удзелу прэзыдэнта.

Мэтыс таксама заявіў, што яго «ахапіў жах», калі 1 чэрвеня акцыю перад Белым домам супраць жорсткіх дзеяньняў паліцыянтаў разагнала паліцыя і Нацыянальная гвардыя. Пратэсты ў ЗША пачаліся пасьля затрыманьня паліцыяй у Мінэапалісе ў канцы траўня афраамэрыканца Джорджа Флойда, якое скончылася яго сьмерцю.

У адказ Трамп назваў Мэтыса «самым пераацэненым генэралам у сьвеце». Кіраўнік Белага дому таксама напісаў у твітэры, што моцнай якасьцю генэрала марской пяхоты былі не вайсковыя заслугі, а «хутчэй асабісты піяр».

Джэймс Мэтыс — генэрал Корпусу марской пяхоты ЗША ў адстаўцы. Ён узначаліў Пэнтагон на пачатку 2017 году. У сьнежні 2018 году Трамп абвясьціў аб звальненьні генэрала. СМІ тады пісалі, што міністар не пагадзіўся з рашэньнем Белага дому аб вывадзе вайскоўцаў ЗША з Сырыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG