Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус не перашкода. У Менск зь візытам едзе прэм’ер Вугоршчыны 


Віктар Орбан
Віктар Орбан

Нягледзячы на пандэмію каранавірусу, у Менск з афіцыйным візытам зьбіраецца прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан.

Як паведаміла афіцыйнае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на прэсавую службу Аляксандра Лукашэнкі, гэта першы афіцыйны візыт вугорскага кіраўніка ў Беларусь, ён мае стаць важным этапам у разьвіцьці двухбаковых адносінаў. ​

У прэсавай службе Віктара Орбана пацьвердзілі ягоныя пляны наведаць 5 чэрвеня Менск з афіцыйным візытам.

У Эўразьвязе Орбан мае рэпутацыю кіраўніка, для якога аўтарытэтамі зьяўляюцца аўтарытарныя палітыкі Расеі і Беларусі — Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка.

Тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў, што да сустрэчы Лукашэнкі і Орбана «ўсё гатова». Перамовы заплянаваныя на 5 чэрвеня, а межаў Беларусь не закрывала.

Беларусь уваходзіць у дваццатку краінаў з найбольшай колькасьцю інфікаваных — больш за 45 тысяч чалавек. 248 чалавек памерлі. У Вугоршчыне значна меней хворых, усяго блізу 4 тысяч, аднак удвая больш сьмяротных выпадкаў — звыш паўтысячы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG