Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы прызначылі дату прэзыдэнцкіх выбараў. Яны меліся адбыцца яшчэ месяц таму


Сэйм Польшчы
Сэйм Польшчы

Першы тур прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы прызначаны на 28 чэрвеня, абвясьціла ў сераду старшыня сэйму Эльжбета Вітэк.

Напярэдадні прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда падпісаў законапраект аб магчымасьці галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году ня толькі вочна, але і па пошце.

Раней у кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасьць» заявілі, то 28 чэрвеня — гэта крайняя дата, калі могуць быць праведзеныя прэзыдэнцкія выбары перад тым, як скончыцца тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга прэзыдэнта.

Правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы першапачаткова было намечана на 10 траўня, аднак галасаваньне адклалі з прычыны складанай эпідэміялягічнай сытуацыі. У сьпісе 10 кандыдатаў, у іх ліку і цяперашні кіраўнік дзяржавы Анджэй Дуда, паўнамоцтвы якога заканчваюцца гэтым летам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG