Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і першая лэдзі Мэляні Трамп наведалі Нацыянальны храм Яна Паўла II у Вашынгтоне. Для таго, каб прэзыдэнцкая пара магла прайсьці ў храм, паліцыя разагнала дэманстрантаў з ужываньнем сьлезацечнага газу і электрашокавых гранат.
Фотасэсія Трампа ў царкве выклікала крытыку, у тым ліку з боку біскупа Эпіскапальнай эпархіі Вашынгтону Майкла Кары, які напісаў у «Твітары», што прэзыдэнт «выкарыстаў будынак царквы і Біблію ў партыйных палітычных мэтах».
У краіне працягваецца хваля пратэстаў, падчас якіх было паранена ня менш за пяць паліцыянтаў, паведамляюць паліцыя і СМІ. Чатырох паліцыянтаў паранілі падчас сутыкненьняў з удзельнікамі беспарадкаў у Сэнт-Луісе, яшчэ адзін – у Лас-Вэгасе. Падрабязнасьці пра іх стан не паведамляюцца.
Акрамя таго, у горадзе Бафала, штат Нью-Ёрк, двое паліцыянтаў трапілі пад машыну ў часе дэманстрацыі. Як паведамляецца, кіроўца і пасажыры аўтамабіля затрыманыя. Пакуль незразумела, быў наезд выпадковым ці не.
Трамп асудзіў забойства афраамэрыканца Джорджа Флойда, якое справакавала пратэсты, і паабяцаў дамагчыся правасудзьдзя. Аднак ён падкрэсьліў, што мірных дэманстрантаў не павінен заглушыць «разьюшаны натоўп».
Трамп папярэдзіў, што ён накіруе вайскоўцаў ЗША ў штаты, якія адмаўляюцца праводзіць жорсткую лінію супраць мяцежнікаў, што выйшлі на вуліцы.
Паліцыянты ў гарадах ЗША кленчаць на знак салідарнасьці з пратэстоўцамі. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

Пагроза Трампа накіраваць Нацыянальную гвардыю ў дастатковай колькасьці, каб «дамінаваць на вуліцах», выклікала вострыя спрэчкі – у ЗША і за мяжой – пра тое, ці мае прэзыдэнт права на такія дзеяньні, узьняла пытаньні, наколькі каштоўныя для ягонай адміністрацыі правы чалавека.
У аўторак раніцай Трамп напісаў у «Твітары», што ў Вашынгтоне мінулае ночы «праблемаў не было». «Шмат арыштаў. Усе выдатна спрацавалі. Пераважная сіла. Дамінаваньне. У Мінэапалісе таксама ўсё выдатна (дзякуй прэзыдэнту Трампу!)», – напісаў ён.
Тым часам былы віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн, імаверны супернік Трампа на лістападаўскіх выбарах, асудзіў рэакцыю прэзыдэнта на пратэсты.
«Краіне адчайна патрэбен лідэр, – заявіў Байдэн, выступаючы ў аўторак у Філядэльфіі. – Лідэр, здольным зьяднаць нас, аб'яднаць нас. Лідэр, які прызнае боль і глыбокае гора грамадаў, якім ужо доўгі час ціснуць на шыю».
У выпадку выбраньня яго на прэзыдэнта, Байдэн паабяцаў не «разьдзімаць полымя нянавіцьці», а замест гэтага «імкнуцца залячыць расавыя раны» ЗША.