Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Як АЭС, высокадакладная зброя і касьмічныя праекты». Лукашэнка пра завод кармоў 


Аляксандар Лукашэнка наведвае кароўнік у Шклоўскім раёне, 2019 год

Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, на якой абмяркоўвалася рэалізацыя праекту высокатэхналягічнай аграпрамысловай вытворчасьці поўнага цыклю.

Як падкрэсьліў Лукашэнка, гэта першае такое прадпрыемства ў Беларусі, якое дасьць «калясальны эфэкт» у жывёлагадоўлі і сумежных галінах.

«Прадпрыемства, якое мы будуем пад Менскам, падобна да атамнай станцыі, стварэньня высокадакладнай зброі, касьмічных праектаў. Гэта зьвязана з высокімі тэхналёгіямі. Дадайце яшчэ IT-парк і лічбавізацыю краіны, і гэта будучыня нашай дзяржавы», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле яго, такое прадпрыемства ня новае ў свеце, але ня кожная краіна можа сабе яго дазволіць. Гэты праект рэалізуецца супольна з Кітаем і мае быць завершаны ў 2021 годзе.

Будаўніцтва пачалося пазалетась у Пухавіцкім раёне. У якасьці генпадрадчыка і акцыянэра выступае кітайская карпарацыя CITIC Group. Мяркуецца ўзьвесьці комплекс з паўтара дзясятка заводаў, дзе будзе арганізавана глыбокая перапрацоўка збожжа з атрыманьнем амінакіслотаў для вытворчасьці збалянсаваных кармоў і кармавых дабавак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG