Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 15 чэрвеня беларусам ня трэба будзе плаціць падатак за ўвоз электрамабіляў


З 15 чэрвеня 2020 году да 31 сьнежня 2025 году пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі электрамабіляў для асабістага карыстаньня ня трэба будзе плаціць падатак на дададзеную вартасьць (ПДВ), паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Гэта прадугледжана ўказам № 92 ад 12 сакавіка «Аб стымуляваньні выкарыстаньня электрамабіляў».

Норма не распаўсюджваецца на індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў, тычыцца толькі фізычных асобаў — грамадзян Беларусі, замежнікаў і асобаў без грамадзянства, якія стала пражываюць у Беларусі.

З 15 чэрвеня 2020 да 31 сьнежня 2021 году ім таксама ня трэба будзе плаціць мытныя пошліны і падаткі за ўвоз электрамабіля.

Паводле ўказу, уладальнікі электрамабіляў

  • вызваляюцца ад выплаты пошліны за выдачу дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху,
  • вызваляюцца ад платы за паркоўку ў спэцыяльна абсталяваных месцах на камунальных аўтамабільных паркоўках,
  • фізычныя асобы ня будуць выплачваць ПДВ пры ўвозе электрамабіля ў Беларусь, пры гэтым у іх будзе магчымасьць вярнуць выплачаную пры набыцьці электрамабіля суму ПДВ у межах 500 базавых велічынь (13 500 беларускіх рублёў),
  • Вызваленыя ад ПДВ і зарадныя станцыі ў выпадку іх выкарыстаньня ў Беларусі.

Цяпер у Беларусі налічваецца каля 350 электрамабіляў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG