Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас масавых пратэстаў у Вашынгтоне апаганілі помнік Тадэвушу Касьцюшку


Пратэст у Вашынгтоне, 31 траўня 2020

У Вашынгтоне 31 траўня, падчас пратэстаў і беспарадкаў, выкліканых сьмерцю афраамэрыканца Джорджа Флойда, быў апаганены помнік Тадэвушу Касьцюшку, які стаіць непадалёк ад Белага дома.

На помнік Касьцюшку на плошчы Ляфает у Вашынгтоне ўдзельнікі пратэсту нанесьлі спрэем вульгарныя надпісы, скіраваныя супраць паліцыі.

«Я адчуваю агіду і шок ад акту вандалізму ў дачыненьні да помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Вашынтоне, герою, які змагаўся за незалежнасьць Польшчы і Злучаных Штатаў», — напісаў у Твітэры амбасадар Польшчы ў ЗША Павэл Вільчэк.

У ЗША ў шматлікіх гарадах ужо шосты дзень працягваюцца беспарадкі і пратэсты супраць паліцэйскага гвалту ў сувязі са сьмерцю чарнаскурага Джорджа Флойда, які памёр пасьля арышту 25 траўня. Мужчыну западозрылі ў выкарыстаньні фальшывай банкноты, падчас затрыманьня паліцыянт ціснуў каленам на яго шыю і ігнараваў крыкі затрыманага аб тым, што яму няма чым дыхаць. Цяпер паліцыянт арыштаваны і абвінавачаны ў забойстве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG