Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра правакацыю на пікеце


Belarus - Sauka and Hryska comment the provocation at a picket in Horadnia, 31May2020

Героі Лявона Вольскага ўражаныя інцыдэнтам на пікеце ў Горадні, дзе жанчына кідалася на блогера Сяргея Ціханоўскага і хапалася за яго вопратку падчас збору подпісаў. У выніку Ціханоўскага і іншых людзей затрымалі, але жанчыну — не.

Грышка:
Неяк у Гародні
Подпісы зьбіралі.

Саўка:
Блогер Ціханоўскі,
Обліка марале.

Грышка:
Тут на Ціханоўскім
Цётка павісае.

Саўка:
Хоча, каб атвеціў,
Он не атвячае

Разам:
Лена, Лена, Лена,
Формаў каралева,
Вельмі пышных формаў
Каралева Лена.
Лена, Лена, Лена,
Як піўная пена.

Саўка:
Нравіцца мне Лена,
Есьлі аткравенна.

Грышка:
Узьнікаюць раптам
Два міліцыянты.

Саўка:
Крык і талканіна.
Зь іх адзін упаў там.
Тут АМОН прыехаў,
І ўсіх павязалі.

Грышка:
А ўсё тая цётка,
Обліка марале!

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG