Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Бабруйску зьбіралі подпісы за патэнцыйных кандыдатаў. ФОТА


Увечары 30 траўня на вуліцы Менскай у Бабруйску зьбіралі подпісы за Сьвятлану Ціханоўскую. Да гэтага ў Бабруйску ўжо пачалі зьбіраць подпісы за Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева, Валера Цапкалу і Сяргея Чэрачня.

З размоваў чуваць было, што людзі апасаліся паўтарэньня правакацый, аналягічнай тым, што напярэдадні адбыліся ў Горадні, а таксама наплыву міліцыі. Аднак усё прайшло без інцыдэнтаў, а міліцыянтаў у форме не было відаць. Падпісацца прыйшлі больш за 200 чалавек. Бацькоў з малымі пускалі без чаргі. Многія машыны, якія праяжджалі міма, сыгналілі.

Пасьля 18-ай гадзіны туды ж прыйшлі таксама зьбіральнікі подпісаў за Цапкалу, і, паколькі ішоў дождж, папрасіліся ў намёт да зьбіральнікаў подпісаў за Ціханоўскую. Людзі ў чарзе спачатку пачалі пярэчыць і абурацца, але зьбіральнікі подпісаў без праблем пусьцілі іх у свой намёт, і ў выніку людзі супакоіліся, а пазьней пачалі ўжо падпісвацца і за Ціханоўскую, і за Цапкалу, і за Віктара Бабарыку, бо туды ж падышоў і ягоны зьбіральнік подпісаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG