Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найстарэйшы маратонскі забег у сьвеце адмянілі, бо немагчыма трымацца сацыяльнага дыстанцыяваньня


Аргкамітэт Бостанскага маратону прыняў рашэньне адмяніць забег, які на працягу апошніх 124 гадоў праводзіўся штогод, нягледзячы на дзьве сусьветныя вайны і пандэмію «гішпанкі».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Марафон адмянілі, каб выканаць патрабаваньні сацыяльнага дыстанцыяваньня і прадухіліць заражэньне ўдзельнікаў каранавірусам.

Гонка, у якой штогод удзельнічаюць 30 тысяч чалавек, раней ужо была перанесена з 20 красавіка на 14 верасьня. Аднак арганізатары вырашылі зусім адмяніць маратон, замяніўшы яго на віртуальнае мерапрыемства, удзельнікі якога будуць індывідуальна бегчы 42-кілямэтровую дыстанцыю.

«Па меры развіцьця крызісу стала зразумела, што правядзеньне маратону 14 верасьня становіцца ўсё менш імаверным», — цытуе «Голас Амэрыкі» мэра Бостану Марці Ўолша.

За званьне чэмпіёна Бостанскага маратону спаборнічаюць як прафэсійныя бегуны, так і каля 30 тысяч аматараў, а за самой дзеяй уздоўж бегавой трасы звычайна назіраюць больш за 1 мільён чалавек.

Першы штогадовы маратон сьвету быў праведзены ў 1897 годзе, калі 15 чалавек прабеглі дыстанцыю з гораду Эшланд у Бостан. У 1918-м, з прычыны Першай сусьветнай вайны, забег правялі ў выглядзе эстафэты. У 2013-м марафон быў спынены пасьля таго, як на фінішы тэрарысты ўзарвалі дзьве бомбы. Загінулі трое і пацярпелі тры сотні чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG