Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Скарыны старшыню асацыяцыі «Швайцарыя – Беларусь»

абноўлена

Ордэн Францыска Скарыны
Ордэн Францыска Скарыны

Старшыню Асацыяцыі сяброўства «Швайцарыя – Беларусь» Маргарэт Кінэр Нэлен узнагародзілі ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка, піша Interfax.by.​

У паведамленьні прэс-службы Лукашэнкі сьцьвярджаецца, што Маргарэт Кінэр Нэлен узнагародзілі за «значны асабісты ўнёсак ва ўмацаваньне сяброўскіх адносінаў і супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Швайцарыяй».

Маргарэт Кінэр Нэлен стала старшынёй беларуска-швайцарскай групы з моманту яе ўтварэньня ў сьнежні 2017 году. Але ў Менск яна прыбыла ў двайным статусе. У ліпені 2018-га яе выбралі кіраўніцай агульнага камітэту дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаньняў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG