У Івейскім раёне ўвялі абавязковы масачны рэжым

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Івейскім раёне зацьвердзілі плян дадатковых мерапрыемстваў па мінімізацыі рызыкі завозу і распаўсюду COVID-19, піша газэта «Іўеўскі край»​.

Насельніцтва абавязалі выкарыстоўваць маскі ў грамадзкіх месцах. Кіраўніцтву кампаній і прадпрыемстваў забаранілі абслугоўваць наведнікаў бяз масак.

Таксама з улікам мераў сацыяльнага дыстанцыяваньня абмежавалі колькасьць наведнікаў, якія адначасова знаходзяцца ў:

  • гандлёвых абʼектах;
  • месцах грамадзкага харчаваньня;
  • аптэках;
  • банкаўскіх аддзяленьнях,
  • аддзяленьнях сувязі і інш.


​
XS
SM
MD
LG