Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомы вадаплаў высадзіў на Сыцыліі 400 уцекачоў і зьнік


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Каля чатырох сотняў уцекачоў у нядзелю, 24 траўня, высадзіліся на бераг у горадзе Пальма ды Монтэк’яра, які знаходзіцца на поўдні італьянскага вострава Сыцылія.

Як паведамляе італьянскае інфармагенцтва Ansa са спасылкай на дадзеныя паліцыі, невядомы вадаплаў, які падвёз мігрантаў да пляжу, адразу пасьля высадкі пасажыраў разьвярнуўся і выйшаў у мора.

Ні верталётам, ні суднам берагавой аховы не ўдалося выявіць вадаплаў. Гэта самая буйная група мігрантаў, якую высаджвалі на Сыцыліі, за апошнія некалькі гадоў, адзначае агенцтва AFP.

Мігранты пачалі спыняць аўтамабілі, каб папрасіць вады і ўгаворвалі давезьці іх да найбліжэйшага населенага пункта. У сваю чаргу італьянскія паліцэйскія і салдаты зрабілі спробу затрымаць новапрыбылых. Паводле італьянскіх правілаў, у сувязі з пандэміяй COVID-19, усім асобам, якія прыяжджаюць у краіну, нават нелегальна, належыць правесьці два тыдні на карантыне.

Па дадзеных МУС Італіі, з 1 студзеня да 22 траўня 2020 года краіну прыбылі каля 4500 мігрантаў. Для параўнаньня: у аналягічны пэрыяд 2019 года іх колькасьць дасягнула 1380, а 2018 года — 10 000 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG