Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыны саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы даравалі ягоным забойцам


Джамаль Хашокджы

Сыны саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы, якога забілі восеньню 2018 гаду ў Турэччыне, даравалі абвінавачаным у гэтым злачынстве. Пра гэта ад імя сям’і напісаў у «Твітэры» яго сын Салаг.

У заяве гаворыцца, што «у дабрадзейную ноч сьвятога месяца Рамазан» сыны пакутніка Джамаля Хашокджы даруюць тым, хто забіў іх бацьку.

  • Калюмніст газэты The Washington Post Джамаль Хашокджы быў забіты ў пачатку кастрычніка 2018 году ў саудаўскім консульстве ў Стамбуле. Пасьля забойства цела Хашокджы разабралі і вывезьлі з консульства. Парэшткаў да гэтага часу не знайшлі.
  • Хашокджы крытыкаваў палітыку Эр-Рыяду і, у прыватнасьці, насьледнага прынца краіны Мухамэда бін Салмана. Адным з галоўных падазраваных у забойстве зьяўляецца былы дарадца насьледнага прынца Саудаўскай Арабіі.
  • У кастрычніку летась праваабарончая група Human Rights Watch назвала судовы працэс у справе аб забойстве Хашокджы, які праходзіў за зачыненымі дзьвярыма, не адпаведным міжнародным стандартам. У сьнежні пяцёра абвінавачаных у справе былі асуджаныя да сьмяротнага пакараньня, яшчэ трое — да турмы.
  • У канцы сакавіка Турэччына выставіла абвінавачаньні 20 падазраваным у забойстве Хашокджы. Дата судовага працэсу пакуль не прызначаная. Большасьці падазраваных пагражае пажыцьцёвае турэмнае зьняволеньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG