Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слуга 11 прэзыдэнтаў ЗША памёр у 91 год ад COVID-19


Ўілсан Рузвэльт Джэрман, які служыў у Белым доме пры 11 прэзыдэнтах ЗША, памёр на 92-м годзе жыцьця, у яго быў дыягнаставаны каранавірус новага тыпу. Пра гэта паведаміла ў чацьвер тэлеканалу Fox News унучка нябожчыка Джэміла Гарэт.

Яна расказала, што яе дзед пачынаў прыбіральнікам у Белым доме пры 34-м прэзыдэнту ЗША Дуайту Эйзэнгаўэру і атрымаў павышэньне пры 35-м прэзыдэнту Джону Кенэдзі. Паводле Гарэт, у гэтым выпадку не абышлося бяз жонкі Кенэдзі Жаклін, якая дапамагла Джэрману стаць старэйшым служнікам (мажардомам). Мішэль Абама, жонка былога прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, уключыла фатаграфію з Джэрманам у свае мэмуары «Becoming».

Паводле ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза, які праводзіць падлікі на аснове дадзеных фэдэральных і мясцовых уладаў, у ЗША зафіксавана больш за 1,55 млн выпадкаў заражэньня каранавірусам, памерлі 93 606 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG