Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трапічны шторм разбурыў тысячы дамоў у Індыі і Банглядэш


Трапічны цыклён «Амфан» разбурыў тысячы дамоў у Банглядэш і Індыі, сама меней 20 чалавек загінулі.

Ва ўсходнеіндыйскім штаце Заходняя Бэнгалія загінулі 12 чалавек, два раёны штату практычна цалкам разбурыла стыхія.

У суседняй Банглядэш паведамілі пра 8 загінулых.

Улады абедзьвюх краін эвакуавалі больш за 3 мільёны чалавек, паведамляе Reuters.

Пры гэтым эвакуаваныя спачатку не хацелі пакідаць дамы, бо баяцца заразіцца каранавірусам у часовых сховішчах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG