Міністэрства здароўя падлічыла ахвяраваньні на барацьбу з каранавірусам і расказала, на што іх патраціла

На барацьбу з распаўсюдам COVID-19 з дабрачынных рахункаў Рэспубліканскага цэнтру арганізацыі мэдычнага рэагаваньня пералічана 5 мільёнаў 499 тысяч рублёў, спасылаецца БелаПАН на Міністэрства здароўя Беларусі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Зь іх 4,6 млн рублёў пераведзена прадпрыемству «Белмэдтэхніка», у тым ліку 1 млн для набыцьця экспрэс-тэстаў на каранавірус.

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі атрымаў 364 тысячы рублёў. РНПЦ трансфузіялёгіі і мэдычных біятэхналёгій — 102 тысячы.

Нацыянальнаму антыдопінгаваму агенцтву выдзелена 350 тысяч рублёў.

Рэшта сродкаў на дабрачынных рахунках наступная: у беларускіх рублях — 211 051 рубля, у валюце — 171 339 эўра.

Ад 25 сакавіка да 20 траўня агулам сабрана 5 710 597 рубля і 171 339 эўра.

Арганізацыі і фізычныя асобы могуць пералічваць на гэтыя рахункі грошы, якія накіроўваюцца на правядзеньне супрацьэпідэмічных захадаў у рамках выяўленьня і лячэньня пацыентаў з COVID-19.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 20 траўня ў Беларусі пацьверджана 32 426 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі, памерлі 179 чалавек.

​
XS
SM
MD
LG