Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фоне пандэміі тры з шасьці аблвыканкамаў зьнізілі стаўкі адзінага падатку 


Будынак Віцебскага аблвыканкаму

У Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях удвая зьніжаныя стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізычных асобаў.

Як удакладняецца на Нацынальным прававым інтэрнэт-партале , паменшаныя стаўкі будуць дзейнічаць у 2-м і 3-м кварталах гэтага году. Там жа апублікавалі адпаведныя рашэньні № 173 Берасьцейскага і № 209 Горадзенскага аблсаветаў.

Новыя нормы набылі сілу пасьля афіцыйнага апублікаваньня і распаўсюджваюць сваё дзеяньне на адносіны, якія ўзьніклі ад 1 красавіка 2020 году.

Раней Віцебскі аблвыканкам таксама зьнізіў стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізычных асобаў.

Стаўкі адзінага падатку адрозьніваюцца залежна ад рэгіёну. Напрыклад, для Берасьцейскай вобласьці яны вызначаныя ў спасылцы на сайце Міністэрства падаткаў і збораў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG