Работнікам установаў сацабслугоўваньня прызначылі даплаты за працу ва ўмовах эпідэміі каранавірусу

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Работнікам установаў сацыяльнага абслугоўваньня (дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, дзяцей-інвалідаў, вэтэранаў і г.д.) будуць плаціць надбаўкі за працу ва ўмовах эпідэміялягічнай сытуацыі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Паводле ўказу, надбаўкі будуць плаціць тым работнікам, якія працуюць з пацыентамі з інфэкцыйнымі захворваньнямі і кантактамі першага ўзроўню, якія знаходзяцца дома, пры працы вахтавым мэтадам.

Надбаўка залежыць ад катэгорыі работніка і ступені кантакту з інфікаванымі.

Пры выяўленьні ў арганізацыях выпадкаў інфэкцый, кантактаў з інфікаванымі ці іх кантактамі першага ўзроўню, надбаўка

  • лекарам-спэцыялістам — 1,5 тысячы рублёў,
  • мэдработнікам зь сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй — 1,3 тысячы рублёў,
  • іншым работнікам — 900 рублёў.

Пры адсутнасьці ў арганізацыях інфікаваных і кантактаў першага ўзроўню надбаўкі складуць:

  • лекарам-спэцыялістам — 500 рублёў,
  • мэдработнікам зь сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй — 400 рублёў,
  • іншым работнікам — 250 рублёў.

Таксама, згодна з указам, работнікам сацыяльнага абслугоўваньня пры працы вахтавым мэтадам выдзеляць памяшканьні для пражываньня ў арганізацыях і будуць плаціць кампэнсацыю «ў адпаведнасьці з заканадаўствам».

Закон набывае моц пасьля афіцыйнага апублікаваньня, надбаўкі будуць плаціць тым, хто працаваў і працуе ў такіх умовах з 1 красавіка.

У канцы красавіка даплаты за працу з 5 інфэкцыямі прызначылі мэдыкам.

​
XS
SM
MD
LG