Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наглядна: заняпад дэмакратыі ў краінах былога сацыялістычнага блёку і на якім месцы Беларусь


Freedom House папярэджвае пра працяг «ашаламляльнага заняпаду дэмакратыі» у Эўразіі. Кансалідаваны аўтарытарны рэжым – так клясыфікуюць сыстэму, створаную ў Беларусі, амэрыканскія праваабаронцы.

Амэрыканскія праваабаронцы штогод публікуюць справаздачу аб узроўні дэмакратыі ў краінах, якія некалі складалі сацыялістычны блёк. Пасьля распаду Савецкага Саюзу такіх краінаў аказалася дваццаць дзевяць. Адны зь іх Freedom House аднесла да ліку дэмакратыяў, іншыя – да краін пераходнай фармацыі альбо да аўтарытарных рэжымаў. Ацэнкі ўзроўню разьвіцьця дэмакратычнага грамадзтва праводзяцца паводле некалькіх асноўных крытэраў: свабода выбараў, свабода прэсы, свабода сходаў, свабода ад карупцыі, падсправаздачнасьць улады выбарнікам.

Амэрыканскія экспэрты праводзяць гэтыя дасьледаваньні шмат гадоў. У апошнія дзесяцігодзьдзе яны адзначаюць зьніжэньне сярэдняга ўзроўню дэмакратыі ў постсавецкіх краінах.

Пад кансалідаваным рэжымам палітолягі разумеюць такі рэжым, які мае дастаткова моцныя інстытуты, каб узьніклыя запыты на зьмены вырашаліся ў рамках існуючай сыстэмы ці тое ў выніку дзеяньняў, якія захоўваюць рэжым у нязьменным выглядзе (напрыклад, зьмена кіраўніцтва дзяржавы на выбарах), ці тое ў выніку пагадненьня, дасягнутага ўнутры партыі ці кляну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG