Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна заснаваньня літаратурнага «Ўзвышша»


Літаратурнае аб'яднаньне «Ўзвышша».
Літаратурнае аб'яднаньне «Ўзвышша».

Падзеі 26 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

26 траўня 1926 году пачало дзейнасьць літаратурнае аб’яднаньне «Ўзвышша». Заснавальнікамі абʼяднаньня сталі 6 літаратараў, якія выйшлі з абʼяднаньня «Маладняк». Пісьменьнікі ставілі за мэту адраджэньне нацыянальнай літаратуры праз выкарыстаньне тэндэнцый сусьветнай літаратуры.

Таксама ў гэты дзень

1926 — заснавалі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры ў Вільні.

1991 — у Менску ўтварылася Міжнародная асацыяцыя беларусістаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1909 — Часлаў Ханяўка, беларускі грамадзкі дзяяч.

1926 — Ільля Курган, беларускі актор, дыктар радыё, пэдагог, заслужаны артыст Беларусі.

У памяці

1339 — памерла Альдона, польская каралева, жонка караля Казімера ІІІ, дачка вялікага князя літоўскага Гедзіміна.

1879 — памёр Мікіта Гарбачэўскі, беларускі вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і пэдагог.

1976 — памёр Мартын Гайдэґер, нямецкі філёзаф.

Марцін Хайдэгер
Марцін Хайдэгер

1977 — памёр Янка Пачопка, беларускі паэт і фальклярыст.

1994 — памёр Леў Голуб, савецкі беларускі кінарэжысэр і сцэнарыст.

2008 — памёр Сыдні Полак, амэрыканскі кінарэжысэр, актор і прадусар.

2017 — памёр Зьбігнеў Бжэзінскі, вэтэран амэрыканскай замежнай палітыкі.

Зьбігнеў Бжэзінскі, здымак 2013 году
Зьбігнеў Бжэзінскі, здымак 2013 году

Бжэзінскі быў адным з ідэолягаў барацьбы з савецкай экспансіяй у Эўропе, у Аўганістане і іншых краінах, актыўным прыхільнікам умацаваньня атлянтычнай салідарнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG