Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Артура Конан-Дойла


Парад на дзень народзінах Шэрлака Холмса ў Рызе, 2015 год

Падзеі 22 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 траўня 1859 году нарадзіўся Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік. Найбольшую вядомасьць здабыў дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Холмса і доктара Ўотсана.

Таксама ў гэты дзень

1501 — у Вільні асьвяцілі касьцёл Сьвятой Ганны.

1848 — пачаў дзейнічаць Дняпроўска-Бужанскі канал.

1962 — у паселішчы Сосны пад Менскам запусьцілі першы ў Беларусі атамны рэактар.

У гэты дзень нарадзіліся

1813 — Рыхард Вагнэр, нямецкі кампазытар, дырыжор, драматург, філёзаф.

1899 — Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.

1900 — Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, мовазнаўца і дасьледчык літаратуры.

У памяці

1885 — памёр Віктор Гюго, францускі пісьменьнік, тэарэтык францускага рамантызму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG