Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон прызнаў памылку пры рэфармаваньні сыстэмы аховы здароўя


Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон

Эманюэль Макрон прызнаў памылку ў стратэгіі рэформы сыстэмы аховы здароўя, распачатай два гады таму. Ён зьвярнуўся да мэдычнай супольнасьці і суграмадзянаў падчас наведваньня ў пятніцу, 15 траўня, парыскай бальніцы Піцье-Сальпітрыер.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У час сустрэчы з кіраўніком дзяржавы мэдыкі нагадалі яму пра абяцаньне, дадзенае ў канцы сакавіка — тады Макрон абяцаў буйныя інвэстыцыі ў ахову здароўя і пераацэнку аплаты працы ў сыстэме францускіх мэдычных устаноў.

«Неабходна пакласьці канец гэтаму жабрацтву бальнічнай сыстэмы», — прызнаў прэзыдэнт і пацьвердзіў, што міністэрства аховы здароўя вядзе «тэрміновую працу» па распрацоўцы плянаў інвэстыцый, паведамляе «Міжнароднае францускае радыё».

15 траўня ўрад Францыі апублікаваў адмысловы ўказ аб выплаце работнікам францускіх бальніц аднаразовай прэміі за працу ва ўмовах эпідэміі. У 40 дэпартамэнтах краіны, якія найбольш пацярпелі ад эпідэміі COVID-19, яны атрымаюць па 1500 эўра. Памер прэміі для мэдыкаў у астатніх бальніцах краіны складзе 500 эўра.

Супрацоўнікі бальніц атрымаюць гэтыя аднаразовыя выплаты ў канцы траўня або ў чэрвені. Прэміяльныя выплаты вызваленыя ад выплаты падаткаў і ўзносаў сацыяльнага страхаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG