Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страты кампаній у Беларусі ў студзені — сакавіку дасягнулі амаль 6 мільярдаў рублёў


Кіраўніцтва Беларусі на заводзе цэлюлёзы ў Сьветлагорску
Кіраўніцтва Беларусі на заводзе цэлюлёзы ў Сьветлагорску

Колькасьць стратных арганізацый у студзені — ​сакавіку 2020 году ў параўнаньні з такім жа пэрыядам 2019 году павялічылася на 30% — ад 1 262 да 1 651, спасылаецца БелаПАН на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Чыстая страта арганізацый на 1 красавіка склала 5 млрд 820 млн рублёў супраць чыстага прыбытку ў 3 млрд 136 млн у студзені — сакавіку 2019-га.

Страты да падаткаабкладаньня таксама перавысілі 5 млрд (у студзені — сакавіку летась прыбытак быў амаль 4 млрд рублёў).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, паслуг арганізацый у бягучых цэнах практычна дасягнула 60 млрд рублёў, або на 4% больш, чым у студзені — сакавіку 2019 году. Аднак сабекошт пры гэтым вырас на 3,3%, да 47 млрд рублёў.

Страты тлумачацца найперш эканамічным крызісам, выкліканым пандэміяй каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG