Міністар адукацыі сказаў, што асобных школьнікаў могуць атэставаць онлайн

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністар адукацыі Ігар Карпенка 14 траўня ў эфіры тэлеканалe «Беларусь 1» паведаміў, што настаўнікі на месцах будуць самі вызначаць, у якім фармаце атэставаць школьнікаў у канцы году.

Паводле Карпенкі, Мінадукацыі прадугледзела розныя спосабы правядзеньня атэстацыі. У школах ведаюць, як яе праводзіць у залежнасьці ад паралелі, спэцыфікі навучальнага працэсу і наведвальнасьці вучнямі. Школьніка могуць атэставаць онлайн, калі настаўнік бачыў яго онлайн-працу, а цягам году з гэтым вучням «не ўзьнікала ніякіх пытаньняў».

«Пытаньне ў чыста тэхналягічных аспэктах. Схема ёсьць, парадак атэстацыі ніхто не адмяняў. Зноў жа кожны настаўнік ведае сваіх падапечных, зь кім ён займаецца. Ён ацэніць у цэлым, як вучань цягам году паказваў якія веды», — сказаў Карпенка.

Паводле яго словаў, калі ўзьнікне спрэчная сытуацыя, яе можна вырашыць з дапамогай сустрэч-кансультацый. Іх будуць праводзіць пасьля заняткаў ці па суботах. Міністар адзначыў, што атэстуюць усіх.

​
XS
SM
MD
LG