Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 93,7% меней пасажыраў было ў менскім аэрапорце ў красавіку


Самалёт «Белавія» ў Нацыянальным аэрапорце «Менск»
Самалёт «Белавія» ў Нацыянальным аэрапорце «Менск»

У красавіку праз Нацыянальны аэрапорт «Менск» было выканана 15,7% заплянаваных авіярэйсаў, паведаміла прэс-служба аэрапорта.

У красавіку аэрапорт прыняў на 93,7% ​меней пасажыраў, чым летась у красавіку. Гэта мінус 329 388 чалавек.

Рэйсаў стала менш на 83,1% (мінус 1752).

Пэрсанал застаецца ў рэжыме прастою прынамсі да 31 траўня.

З сакавіка замежныя авіякампаніі ва ўмовах пандэміі COVID-19 прыпынілі міжнародныя рэйсы праз Нацыянальны аэрапорт «Менск» на нявызначаны тэрмін, адмяніла большасьць рэйсаў і «Белавія».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG