Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве асудзілі блогера, якога гараджане адбілі ад міліцыі і якога пазьней шпіталізавалі з падазрэньнем на COVID-19


Суды ў Магілёве, 11 траўня.
Суды ў Магілёве, 11 траўня.

Паводле «Магілёўскай вясны», у судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва вынесьлі рашэньне ў дачыненьні да блогера, сябра каманды «Краіна для жыцьця» Кастуся Сярогіна.

У ізалятары часовага ўтрыманьня Сярогін паскардзіўся на дрэннае самаадчуваньне, яму выклікалі хуткую дапамогу. Лекары па сымптомах западозрылі ў яго COVID-19 і накіравалі ў лякарню.

Да гэтага супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС проста ў ІЧУ склаў на яго пратакол паводле артыкула 23.4 КаАП — непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўніка міліцыі. Сярогіна каля сотні магілёўцаў здолелі адбіць у міліцыянтаў на Віцебскім праспэкце 6 траўня.

Ад 9 траўня актывіст знаходзіўся ў Магілёўскай лякарні № 1. Там у яго ўзялі тэст на каранавірусную інфэкцыю. Праз тры дні паведамілі, што вынік адмоўны. Увесь час, што Сярогін быў у шпіталі, ягонаму лекару тэлефанавалі зь міліцыі.

13 траўня яго з палаты даставілі ў суд Кастрычніцкага раёну, у абыход праваабаронцаў і журналістаў, і далі трое сутак арышту.

«Літаральна 15 хвілін — і я ўжо быў асуджаны. Асудзілі з улікам зьмякчальных абставінаў: ёсьць два ўтрыманцы, мама ў лякарні ў цяжкім стане, і той факт, што я ўжо адбыў у лякарні амаль тыдзень. Судзьдзя вынес прысуд 3 сутак, двое з паловай я павінен адбыць пад арыштам. Аднялі той час, пакуль са мной быў канвой. Вызвалілі з судовай залі і сказалі, каб нечага чакаў», — расказаў Сярогін.

Цяпер Кастусь Сярогін ужо пакінуў Магілёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG