Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША адмовіліся ад выкарыстаньня расейскіх апаратаў ШВЛ


Ілюстрайцыйнае фота.
Ілюстрайцыйнае фота.

Улады амэрыканскіх штатаў вяртаюць апараты штучнай вэнтыляцыі лёгкіх «Авента-М», прывезеныя з Расеі. Апараты не выкарыстоўваліся ў лякарнях, а захоўваліся на складах, паведамілі BuzzFeed у Фэдэральным агенцтве ўрэгуляваньня надзвычайных сытуацый ЗША (FEMA).

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

За апошнія дні ў Расеі двойчы адбываліся пажары ў шпіталях Масквы і Санкт-Пецярбургу, у выніку якіх загінулі шэсьць пацыентаў з COVID-19. Па папярэдніх дадзеных, прычынай пажараў стала кароткае замыканьне ў апаратах «Авента-М».

З прычыны празьмернай асьцярожнасьці ўлады штатаў Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі вяртаюць расейскія апараты ШВЛ у FEMA. Арганізацыя вызначыцца з будучыняй расейскіх апаратаў пасьля вынікаў расьсьледаваньня пажару ў пецярбурскай лякарні, заявілі ў агенцтве.

Апараты «Авента-М» вырабляюць на Ўральскім прыборабудаўнічым заводзе. Прадстаўнік FEMA пацьвердзіў ТАСС, што яны пастаўляліся ў ЗША ў пачатку красавіка.

А як у Беларусі?

Мяркуючы па заяўках на дзяржаўныя закупкі, у Беларусі цяпер выкарыстоўваюцца самыя розныя мадэлі апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх — вытворчасьці і Беларусі, і Расеі, і іншых краінаў. У тым ліку цяпер выкарыстоўваюцца і апараты «Авента-М» — прынамсі для менскай лякарні хуткай дапамогі ў сакавіку куплялі дэталі для такіх. Ці пераважае нейкая краіна ў пастаўках апаратаў ШВЛ у Беларусь, з заявак на абслугоўваньне апаратаў не відаць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG