Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка праваслаўнага выдавецтва, абвінавачанага ў фінансавых злачынствах

Былы кіраўнік выдавецтва Беларускага экзархату Ўладзімір Грозаў, 2018 год
Былы кіраўнік выдавецтва Беларускага экзархату Ўладзімір Грозаў, 2018 год

Былы кіраўнік выдавецтва Беларускага экзархату Ўладзімер Грозаў, якога абвінавацілі ў фінансавых злачынствах і асудзілі на 7 гадоў, вызвалены прэзыдэнцкім указам. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў ягоны сын Серафім.

«Уладзімер Усеваладавіч вызвалены асабістым указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Шчыра дзякую ўсім, хто падтрымліваў, дапамагаў у гэтыя няпростыя гады», — напісаў ён.

Суд у справе Грозава праходзіў у 2018 годзе, пра яго пісала Свабода. Падчас абвяшчэньня прысуду было агучана, што ён нанёс істотную шкоду дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам, завалодаў маёмасьцю ў асабліва буйным памеры, ухіляўся ад выплаты мыта пры ўвозе ў краіну аўтамабіляў.

Пакараньне — 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Пры гэтым Грозаву залічылі час арышту ў Расеі і Беларусі. Яго затрымалі ў 2016 годзе ў Смаленскай вобласьці Расеі.

Экс-кіраўнік выдавецтва заявіў на працэсе, што заўсёды дзейнічаў з блаславеньня БПЦ. У якасьці сьведкі на судзе пабываў мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, які спачатку падтрымаў пункты абвінавачваньня, але потым прасіў апраўдаць адзінаверца.

XS
SM
MD
LG