Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 115 гадоў з дня нараджэньня Стэфаніі Станюты


Стэфанія Станюта ( у цэнтры), 1984 год.
Стэфанія Станюта ( у цэнтры), 1984 год.

Падзеі 13 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі​.

Дзень у гісторыі

1981 — адбыўся замах на Папу Рымскага Яна Паўла II, які ўчыніў турэцкі тэрарыст Мэхмэт Алі Агджа. Папа здолеў паправіцца, але з таго часу ўва ўсіх сваіх паездках Ян Павал і яго наступнікі сталі карыстацца панцырным «папамабілем» адмысловай канструкцыі.

Помнік Яну Паўлу ІІ у Магілёве
Помнік Яну Паўлу ІІ у Магілёве

2005 — ва ўзбэцкім Андыжане пры збройнай маніфэстацыі былі забітыя ад некалькіх сотняў да тысячы мітынгоўцаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1840 — Тытус Далеўскі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага.

1875 — Станіслаў Жукоўскі, польскі і расейскі мастак беларускага паходжаньня.

Станіслаў Жукоўскі «Восень над Нёманам» (1931)
Станіслаў Жукоўскі «Восень над Нёманам» (1931)

1894 — Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзяяч, публіцыст.

1895 — Уладзіслаў Паўлюкоўскі, беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак.

1905 — Стэфанія Станюта, артыстка беларускага тэатру.

Міхаіл Станюта «Партрэт дачкі» (1923)
Міхаіл Станюта «Партрэт дачкі» (1923)

1933 — Аляксандар Кішчанка, беларускі мастак.

1986 — Аляксандар Рыбак, нарвэскі музыка беларускага паходжаньня, пераможца конкурсу «Эўравізія-2009».

У памяці

1916 — памёр Шолам Алейхем, габрэйскі пісьменнік, драматург і асьветнік, адзін з пачынальнікаў літаратуры на ідыш, у тым ліку дзіцячай. Сапраўднае імя — Шолам Рабіновіч.

1930 — памёр Фрыт'ёф Нансэн, нарвэскі палярны дасьледнік, які першы пераадолеў Грэнляндыю на іртах, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1922 году.

1956 — скончыў жыцьцё самагубствам кіраўнік савецкіх пісьменьнікаў Аляксандар Фадзееў. Тлумачэньні гэтага ўчынку дагэтуль розныя. Адны кажуць, што Фадзееў ня здолеў перажыць той праўды, што прагучала на антысталінскім ХХ зьезьдзе КПСС. Другія — што пакутаваў на хранічны алькагалізм і акурат 13 траўня хвароба абвастрылася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG