Сацыяльная сетка Twitter паведаміла 11 траўня, што пачне пазначаць допісы, у якіх зьмяшчаецца спрэчная ці падманлівая інфармацыя пра COVID-19.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Папярэджаньне будзе закрываць такія допісы, і спатрэбіцца дадаткова націснуць на спасылку, каб іх прачытаць. У папярэджаньні будзе парада для чытачоў перайсьці на старонку, якую вядзе сам Twitter, ці на вонкавыя старонкі, каб атрымаць дадатковую інфармацыю і кантэкст пра сьцьверджаньні ў допісе.