Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна ўступленьня БССР у UNESCO


Падзеі 12 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

12 траўня 1954 году Беларуская ССР прынятая ў UNESCO, арганізацыю Аб’яднаных нацый у пытаньнях асьветы, навукі і культуры.

Таксама ў гэты дзень

1364 — заснаваны Ягелонскі ўнівэрсытэт у Кракаве.

1775 — у Горадні заснавана Вышэйшая мэдычная акадэмія.

1940 — Нямеччына напала на Францыю ў Другой Сусьветнай вайне.

2015 — кіраўнікі Беларусі і Кітаю наведалі пляцоўку індустрыяльнага парку пад Смалявічамі і пакінулі свае подпісы на пляне разьвіцьця парку.

У гэты дзень нарадзіліся

1833 — Бэнэдыкт Дыбоўскі, заоляг, прыродазнавец, лекар, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

1909 — Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец.

У памяці

1935 — памёр Юзаф Пілсудзкі, польскі вайсковы і палітычны дзяяч, першы кіраўнік незалежнай Польшчы.

Юзаф Пілсудзкі
Юзаф Пілсудзкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG