Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Казахстану ўвёў мараторый на банкруцтва бізнэсу


Прэзыдэнт Казахстану Касым Такаеў
Прэзыдэнт Казахстану Касым Такаеў

У Казахстане рэжым надзвычайнага становішча, уведзены праз эпідэмію каранавірусу, будзе прызнаны форс-мажорам пры звароце ў суд прадпрымальнікаў. Пра гэта заявіў прэзыдэнт краіны Касым Такаеў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«З мэтай недапушчэньня ціску з боку нядобрасумленных крэдытораў даручаю прыпыніць распачынаньне працэдуры банкруцтва ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да 1 кастрычніка бягучага году», — распарадзіўся кіраўнік Казахстану.

Рэжым надзвычайнага становішча ў Казахстане быў уведзены 16 сакавіка ў сувязі з пандэміяй каранавірусу. 11 траўня ён завяршыўся, але на тэрыторыі краіны захоўваецца карантынны рэжым. Улады абяцаюць паступова здымаць абмежаваньні, калі прырост захворваньня на COVID-19 будзе ня большы, чым 7% на працягу тыдня.

Паводле афіцыйных зьвестак, у Казахстане пацьверджана 5138 выпадкаў заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй. Памер 31 чалавек, 1941 выздаравеў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG