Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля акцыі з труной затрыманы актывіст «Моладзевага блёку», яшчэ двое не выходзяць на сувязь

абноўлена

Рэпетыыя параду ў Менску 29 красавіка. Ілюстрацыйнае фота.
Рэпетыыя параду ў Менску 29 красавіка. Ілюстрацыйнае фота.

У 17.00 актывісты «Моладзевага блёку» паведамілі праваабарончаму цэнтру «Вясна», што затрыманы іх сябра Міхась Варанцоў. Цяпер ён знаходзіцца ў РАУС, праўдападобна Фрунзэнскага раёну. Інфармацыя ўдакладняецца.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

8 траўня «Моладзевы блёк» зладзіў акцыю з труной падчас генэральнай рэпэтыцыі параду. Міхась Варанцоў здымаў акцыю на відэакамэру, але ня ўдзельнічаў у ёй. Актывісты праз сваю акцыю хацелі зьвярнуць увагу на небясьпеку наведваньня масавых імпрэзаў у Дзень Перамогі ў Менску.

Невядомае месцазнаходжаньне актывіста «Моладзевага блёка» Данілы Лаўрэцкага. Яго брат Мікіта Лаўрэцкі паведаміў Свабодзе, што апошні раз хлопец быў онлайн апоўначы, увесь дзень 9 траўня ён не выходзіў на сувязь. У раённых аддзелах міліцыі атрымаць інфармацыю сям’і не ўдалося.

Паводле актывісткі Аланы Гебрэмарыям, яшчэ адна ўдзельніца акцыі з труной Лізавета Пракопчык таксама не выходзіць на сувязь з вечара 8 траўня.

8 траўня падчас рэпэтыцыйнага праезду вайсковай тэхнікі ў мікрараёне Ўсход актывісты пачалі танчыць, трымаючы ў руках імправізаваную труну. Такім чынам моладзь хацела зьвярнуць увагу на небясьпеку наведваньня масавых імпрэзаў у Дзень Перамогі ў Менску.

У «Моладзевым блёку» адзначылі, што гэтая акцыя — адсылка да міжнароднага мэму «танец з труной», які набыў новы сэнс падчас каранавіруснай пандэміі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG