Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі запусьцілі праграму для дастаўкі старым людзям харчоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларуская кампанія Onde 7 траўня запусьціла праект на базе праграмы Lolo, які дапаможа валянтэрам Чырвонага Крыжа дастаўляць пакупкі, у тым ліку прадуктовыя, і аптэчныя рэцэпты людзям сталага веку.

У чым сутнасьць праграмы? Чырвоны Крыж супрацоўнічае з валянтэрамі, якія прымаюць замовы на пакупкі ад людзей сталага веку. Для дастаўкі пакупак трэба знайсьці валянтэра з машынай. Кампанія Onde прапанавала Чырвонаму Крыжу арганізаваць сэрвіс, які б дапамог аўтаматызаваць працэс: хутчэй знайсьці кіроўцу і дамовіцца пра адрас дастаўкі.​

Як расказаў Свабодзе начальнік аддзелу фандрэйзінгу і камунікацыі Чырвонага Крыжа ў Беларусі Раман Моська, зрабіць такую праграму ўдалося за 4 тыдні. Каманда інтэгравала мабільную аплікацыю з валянтэрскай базай, распрацавала інструкцыі і парады для валянтэраў.

Пакуль аплікацыя працуе ў тэставым рэжыме. Каманда дапрацоўвае тэхнічную частку, а таксама рэгулюе попыт і прапанову. На 7 траўня ў сыстэме зарэгістраваліся 11 актыўных валянтэраў-кіроўцаў. Яны ўжо пасьпелі выканаць некалькі першых паездак.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG