У Беларусі праз каранавірус адмянілі два міжнародныя фэстывалі

«Залатая пчолка» ў Клімавічах, 2018 год
«Залатая пчолка» ў Клімавічах, 2018 год

Праз пандэмію каранавірусу ў Беларусі адмянілі правядзеньне двух міжнародных фэстываляў — «Залатая пчолка» ў Клімавічах і «Зьвіняць цымбалы і гармонік» у Паставах.

Штогадовы фэстываль народнай музыкі «Зьвіняць цымбалы і гармонік» на Пастаўшчыне перанесьлі на чэрвень 2021 году.

Фэстываль дзіцячай творчасьці «Залатая пчолка», які меўся прайсьці ў Клімавічах 29–31 траўня, адмянілі.

​
XS
SM
MD
LG