Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад пэтыцыяй з патрабаваньнем адстаўкі міністра адукацыі Беларусі падпісаліся 5 тысяч чалавек


Ігар Карпенка
Ігар Карпенка

У прэзыдэнцкую адміністрацыю накіравалі пэтыцыю з патрабаваньнем адстаўкі міністра адукацыі Ігара Карпенкі. Пра гэта Свабодзе паведаміў ініцыятар кампаніі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

Палітык нагадаў, што збор подпісаў на плятформе Petitions.by пачаўся 26 красавіка. За гэты час пад тэкстам падпісаліся 5 058 чалавек.

«Лічым, што міністар адукацыі Ігар Карпенка ня справіўся з выклікамі, якія ўзьніклі праз пандэмію каранавірусу, — гаворыцца ў пэтыцыі. — І гэта падстава, каб адправіць чыноўніка ў адстаўку і арганізаваць у краіне дыстанцыйнае навучаньне».

Гэта ўжо ня першая спроба выправіць Карпенку ў адстаўку, але самая масавая ў сваёй салідарнасьці.

Прэтэнзіі да міністра адукацыі, агучаныя ў пэтыцыі:

• ня здолеў арганізаваць дыстанцыйнае навучаньне;

• не гарантаваў бясьпеку навучэнцаў адменай ці пераносам заняткаў;

• не акрэсьліў пазыцыю ведамства наконт адукацыйнага працэсу;

• удвая павялічыў нагрузку настаўнікаў падзелам школьнікаў;

• даў інструкцыю, каб вучняў атэставалі за тры чвэрці замест чатырох;

• не праверыў тэхнічных магчымасьцяў для дыстанцыйнай адукацыі;

• не падтрымаў бясплатнага доступу ў інтэрнэт для навучэнцаў і настаўнікаў.

У сувязі з пандэміяй каранавірусу вясновыя вакацыі для школьнікаў двойчы працягваліся на тыдзень (да 11 і 18 красавіка). Аднак 20 красавіка на патрабаваньне Аляксандра Лукашэнкі пачаўся навучальны працэс.

Значная частка дзяцей заняткаў не наведвае, ад чаго ўзьніклі пытаньні атэстацыі па выніках апошняй чвэрці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG