Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры ЭЗ праводзяць саміт па зборы сродкаў на барацьбу з COVID-19


4 траўня кіраўнікі дзяржаў Эўразьвязу і іншых краін праводзяць віртуальны саміт з мэтай сабраць сем з паловай мільярдаў эўра на барацьбу з каранавірусам. Кіраўнік Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляен раней назвала гэтую падзею «сапраўдным маратонам».

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Па папярэдніх дадзеных, чатыры мільярды эўра будуць накіраваныя на дасьледаваньні вакцыны, два мільярды — на лячэньне пацыентаў і паўтара мільярда — на тэставаньне.

Кіраўнікі эўрапейскіх краін перад самітам заявілі, што сабраныя сродкі будуць накіраваныя агульнапрызнаным сусьветным арганізацыям аховы здароўя. Ніякіх новых структур ствараць не плянуецца.

Да саміту павінны далучыцца лідэры з Аўстраліі, Канады, Ізраіля, Японіі, Іярданіі, Паўднёвай Афрыкі і Турцыі, а таксама пасол Кітая ў ЭЗ. Брусэль заклікаў да ўдзелу ў віртуальнай сустрэчы Вашынгтон, аднак пра рашэньне ЗША пакуль не паведамляецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG