Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўра вырас на 6 капеек, даляр на 4. Беларускі рубель падае на валютнай біржы


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 траўня асноўныя валюты ўмацоўваюцца.

Так, даляр ЗША падаражэў амаль на 4 капейкі, да 2,4538 рубля.

Эўра дэманструе яшчэ большы рост — блізу 6 капеек, да 2,6847 рубля.

Расейскі рубель страціў адразу 8 капеек — 3,2370 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Максымальнай адзнакі амэрыканская валюта дасягнула 23 сакавіка, калі вырасла на 8 капеек, да 2,6396 рубля. Гэта найгоршы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускай грашовай адзінкі.

Эўра тады дадаў 6 капеек, да 2,83 рубля.

Ад таго часу курс беларускага рубля вагаецца разам з навінамі пра рост ці абвал цэнаў на нафту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG