Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве зьмякчылі ўмовы карантыну: яе жыхары могуць выяжджаць за мяжу


Урад Літвы зьмякчыў некаторыя правілы карантыну, ад панядзелка жыхары могуць пакідаць тэрыторыю краіны, паведамляе агенцтва BNS.

Ад 16 сакавіка зь Літвы маглі выехаць толькі тыя, хто працуе ці жыве за мяжой. З пачатку карантыну да цяперашняга часу памежнікі не далі выехаць з краіны больш як 500 жыхарам.

На гэты момант суседнія зь Літвой Польшча і Расея іншаземцаў не пускаюць, але Беларусь і Латвія дазваляюць іх уезд.

У Беларусь можна трапіць праз КПП Меднікі-Каменны Лог, Салечнікі-Беняконі і Райгардас-Прывалка.

У Латвію зь Літвы можна выехаць праз КПП Буцінге-Руцава, Салочай-Грэнстале і Сьмеліне-Мэдумі.

Памежнікі зьвяртаюць увагу, што з прычыны дзейных абмежаваньняў тыя, хто выедзе ў Беларусь, змогуць вярнуцца толькі ў Літву толькі праз Польшчу ці Латвію. Жыхары Літвы, якія вернуцца з-за мяжы, паводле дзейных правілаў, 14 дзён павінны будуць правесьці ў карантыне.

Замежнікам ўезд у Літву па-ранейшаму забаронены.

Выключэньне тычыцца толькі перавозьнікаў, дыпляматаў і вайскоўцаў.

З 10 траўня ў Літве дазволяць авіязносіны на маршрутах, якія ўхваліць урад краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG