Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я асабліва ня паруся з нагоды выяўленых на каранавірус хворых», — Лукашэнка


Аляксандар Лукашэнка

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, яго больш турбуе колькасьць памерлых ад атручваньня алькаголем і самагубстваў, чым ад каранавірусу. Да таго ж, яго насьцярожвае, што не заўсёды тэст дае дакладны вынік. Пра гэта ён заявіў на нарадзе 3 траўня.

«Чым больш мы праводзім тэстаў, тым больш хворых атрымліваем. Цяпер мы выйшлі на 9-10 тысяч тэстаў штосутачна, і тым больш мы атрымліваем людзей зь вірусам COVID-19. 9% тэстаў паказваюць каранавірус. І што насьцярожвае — не заўсёды тэст дае дакладны вынік», — заявіў Лукашэнка на нарадзе ў Палацы незалежнасьці.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Ён прывёў лічбы з пачатку года: ад COVID-19 ў Беларусі з пачатку года памерлі 97 чалавек. Ад сардэчна-сасудзістых захворваньняў — 25 тысяч. Ад анкалёгіі — 6 377 чалавек.

«Вось што мяне ўразіла — ад атручваньня алькаголем памерлі 482 чалавекі. Ад самагубcтваў — 470. То бок, ужо амаль 1 тысяча чалавек загінулі ад алькаголю і самагубcтваў. Утапілася амаль столькі ж, колькі памерла ад COVID-19. Вось і лічыце», — сказаў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе 3 траўня.

«Калі шчыра, што мяне больш насьцярожвае, аналізуючы ўсе вашыя прасьціны, якія вы мне дасылаеце кожную раніцу і ўвечары інфармацыю, якую я зьбіраю... Я асабліва не паруся наконт выяўленых каранавірусных хворых... За два з паловай месяцы памерлі 97 чалавек — гэта добры вынік», — паказалі словы Лукашэнкі ў выніковай перадачы за тыдзень «Главный эфир» на тэлеканале «Беларусь 1» увечары 3 траўня.

У ранішніх паведамленьнях БелТА гэтыя словы адсутнічалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG