Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Борыс Джонсан назваў сына ў гонар лекараў, якія выратавалі яму жыцьцё


Кэры Сымандс і Борыс Джонсан.
Кэры Сымандс і Борыс Джонсан.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан назваў сына ў гонар двух лекараў, якія выратавалі яму жыцьцё. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram нявеста прэм’ер-міністра Кэры Сымандс, якая нарадзіла дзіця.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Прадстаўляю вам Уілфрэда Лоўры Нікаласа Джонсана, народжанага 29 красавіка 2020 году а дзявятай гадзіне раніцы, — напісала Сымандс. — Імя Ўілфрэда — у гонар дзядулі Борыса, Лоўры — у гонар майго дзеда, а Нікалас — у гонар лекараў Ніка Прайса і Ніка Гарта, якія ў мінулым месяцы выратавалі Борысу жыцьцё ».

Борыс Джонсан прысутнічаў пры нараджэньні сына. У прэм’ер-міністра ёсьць чацьвёра дарослых дзяцей ад папярэдняга шлюбу.

Джонсан 27 красавіка вярнуўся да выкананьня прэм’ерскіх абавязкаў пасьля таго, як у цяжкай форме перанёс хваробу COVID-19, якая выклікаецца каранавірусам новага тыпу.

Джонсан быў шпіталізаваны 5 красавіка. У шпіталі кіраўнік брытанскага ўраду правёў тыдзень, у тым ліку тры дні ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Пасьля выпіскі палітык прызнаўся, што быў блізкі да сьмерці, і два тыдні аднаўляў здароўе ў загараднай рэзыдэнцыі Чэкэрс пад Лёнданам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG