Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі Tesla патаньнелі на 15 мільярдаў даляраў пасьля твіту Ілана Маска


Ілан Маск
Ілан Маск

Цана акцый кампаніі Tesla рэзка ўпала пасьля таго, як яе кіраўнік Ілан Маск 1 траўня заявіў на сваёй старонцы ў Twitter’ы, што лічыць яе завышанай.

«Цана акцый Tesla занадта высокая, на маю думку», — напісаў прадпрымальнік.

Паводле онлайн-выданьня marketwatch, пры адкрыцьці таргоў 1 траўня акцыі Tesla Inc. каштавалі па 755 даляраў за штуку. Аднак пасьля выказваньня Маска, на момант закрыцця таргоў, кошт акцый Tesla складаў 701 даляр за штуку. Такім чынам агульны кошт кампаніі Tesla панізіўся на 15 мільярдаў даляраў — да 129,3 мільярда, адзначае выданьне.

На пытаньне аднаго карыстальніка Twitter’у пра тое, навошта ён гэта робіць — «таму што мае патрэбу ў наяўных грошах або ў знак пратэсту супраць сьвету, які выгарае», Маск адказаў, што гатоўка яму не патрэбная. «Я прысьвяціў сябе Марсу і Зямлі. Матэрыяльная ўласнасьць толькі цягне цябе ўніз», — дадаў ён.

Акцыі камраніі Ілана Маска падняліся ў цане пасьля таго, як 29 красавіка кіраўніцтва Tesla апублікавала фінансавыя вынікі першага кварталу 2020 году, згодна зь якімі прыбытак кампаніі за гэты пэрыяд склаў 16 мільёнаў даляраў.

Tesla, Inc. — амэрыканская кампанія па вытворчасьці электрамабіляў і сонечных батарэяў. Заснаваная ў 2003 годзе, знаходзіцца ў Пала Алта (Каліфорнія).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG