Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі колькасьць памерлых ад COVID-19 перавысіла 25 тысяч. Новых выпадкаў за суткі — больш за 2500


Адзін з мадрыдзкіх паркаў сёньня.
Адзін з мадрыдзкіх паркаў сёньня.

У Гішпаніі колькасьць сьмерцяў ад наступстваў каранавірусу перавысіла 25 тысяч чалавек. Паводле паведамленьня міністэрства аховы здароўя, за ноч памерлі яшчэ 276 хворых.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У сусьветнай статыстыцы захворваньня краіна займае другое месца ў сьвеце — пасьля ЗША. Лік тых, хто заразіўся каранавірусам, складае ў Гішпаніі больш за 245 з паловай тысяч чалавек. Прырост за суткі — звыш двух з паловай тысяч.

Нягледзячы на тое, што эпідэмія працягваецца, у краіне пачынаюць паступова здымаць карантынныя абмежаваньні. З 2 траўня можна выходзіць на вуліцы і займацца спортам, але паводле строгага графіку. Да прыкладу, дарослым гэта дазваляецца з 6 да 10 гадзін раніцы, а затым з 20 да 23 гадзін. Дзецям — з поўдня да сямі вечара.

Абмежаваньні паступова адмяняюць і ў іншых дзяржавах. Так, у Аўстрыі дазволена зноў адкрыцца тысячам крамаў, цырульняў і салёнаў прыгажосьці.

Брытанскія ўлады заявілі, што ім нарэшце ўдалося дамагчыся правядзеньня за дзень да ста тысяч тэстаў на каранавірусную інфэкцыю.

Усяго ў сьвеце COVID-19 пацьверджаны ў больш чым 3 мільёнаў 420 тысяч жыхароў, памерлі — больш за 240 тысяч. У пяцёрцы краін з найбольш цяжкай сытуацыяй — ЗША, Гішпанія, Італія, Вялікабрытанія і Францыя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG