911 новых выпадкаў за суткі, агулам 97 сьмерцяў — новыя лічбы эпідэміі ў Беларусі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі агучыла дадзеныя распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі паводле стану на 2 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Згодна са статыстыкай ведамства, зарэгістравана 15 828 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Гэта значыць, прырост за суткі склаў 911 выпадкаў.

Колькасьць памерлых дасягнула 97 чалавек, напярэдадні гэтая лічба была 93.

Выпісаныя са шпіталёў, паводле Міністэрства аховы здароўя, 3117 пацыентаў з раней пацьверджаным дыягназам COVID-19.

Агулам праведзена 195 430 тэстаў.

​
XS
SM
MD
LG