Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля тысячы індыйскіх студэнтаў просяць вывезьці іх зь Беларусі на радзіму


Індыйскія студэнты ў Беларусі.
Індыйскія студэнты ў Беларусі.

Студэнты напужаныя адсутнасьцю карантыну ў Беларусі і просяць дапамогі, каб вярнуцца дадому, перадае індыйскае выданьне divyabhaskar.co.in.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Выданьне паведамляе, што цягам апошняга месяцу бацькі і апекуны замежных студэнтаў ня раз пісьмова і па тэлефоне зьвярталіся да свайго ўраду за падтрымкай, але адказу не атрымалі.

Студэнткі запісалі відэазварот, у якім просяць арганізаваць авіярэйс і вывезьці іх зь Беларусі.

«Рызыка заразіцца каранавірусам даволі высокая, бо няма карантынных захадаў, студэнты могуць свабодна перасоўвацца», — кажуць дзяўчаты.

Відэа стала віральным у Twitter. Дзясяткі карыстальнікаў апублікавалі яго з прыкладна аднолькавымі камэнтарамі.

«Бацькі заклікаюць да рэпатрыяцыі больш за 1000 будучых лекараў зь Індыі і больш за 200 будучых лекараў з Гуджарату, якія апынуліся ў пастцы ў эўрапейскай краіне Беларусі».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG