Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У трэнэра футбольнага клюба «Баранавічы» выявілі пнэўманію. Але бліжэйшы матч вырашылі не пераносіць


Ілюстрацыйнае фота. Футбольны матч ў Жодзіне 28 сакавіка 2020 года
Ілюстрацыйнае фота. Футбольны матч ў Жодзіне 28 сакавіка 2020 года

29 красавіка ў трэнэра брамнікаў футбольнага клюба «Баранавічы» пацьвердзілі двухбаковую пнэўманію. Рэшта каманды працягвае трэніравацца. І нават рыхтуецца да чарговага матчу, які яна правядзе 2 траўня супраць «Івацэвічаў». Гэтую гульню не адмянялі і не пераносілі.

Апошні раз трэнэр Ільля Пацэвіч быў разам з камандай 25 красавіка, перадае спартовы рэсурс Трыбуна са спасылкай на галоўнага трэнэра клюбу Андрэя Хлебасолава. Пацэвіч зрабіў тэст на каранавірус і чакае вынік. Тым часам рэшта каманды займаецца ў звычайным рэжыме.

«Мы глядзім, каб тэмпературы ні ў каго не было: доктар усіх правярае. Таму ўсе здаровыя», — сказаў Хлебасолаў.

У суботу, 2 траўня, «Баранавічы» згуляюць супраць «Івацэвічаў». У той жа час у горадзе адмененыя масавыя мерапрыемствы, футбольныя матчы чэмпіянату Беларусі праходзяць па раскладзе. На стадыён дапускаюцца гледачу. На мінулую гульню на матч прыйшлі 250 заўзятараў.

Трэнэр футбольнага клюбу кажа, што ад ягонага меркаваньня не залежыць, ці будзе адменены матч.

«Ёьсць людзі, якія гэтым займаюцца, адсочваюць і прымаюць рашэнні, таму... Нам сказалі — мы выйшлі», — сказаў Хлебасолаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG